Беларуская дыяспара Беластока арганізавала сёння акцыю супраць “пашпартнага” ўказу дыктатара лукашэ…

Беларуская дыяспара Беластока арганізавала сёння акцыю супраць “пашпартнага” ўказу дыктатара лукашэнкі №278

Рэжыму не падабаецца, што беларусы за мяжой адкрыта выказваюць сваё меркаванне, падтрымліваюць рэпрэсаваных і адзін аднаго.
Не будучы ў стане дацягнуцца да нас сваімі сінімі пальцамі, дыктатар захоўваецца як дробны хуліган: не можа ўсіх, каго хоча, кінуць за краты, дык хоць жыццё папсуе.
Немагчымасць памяняць за мяжой пашпарт, немагчымасць прадаць жыллё па даверанасці зробленай за мяжой, патрабаванне асабістай прысутнасці пры атрыманні апастылю на дакументы, завочным суды – парушэнне правоў грамадзян і ўставаў міжнародных канвенцый, працяг рэпрэсій супраць народа.

Беларусы Беластока прынялі актыўны удзел ў акцыі каля Генеральнага Консульства РБ ў Беластоку. Удзельнікі акцыі разгарнулі бел-чырвона- белыя сцягі, а таксама плакаты «Праграма Дарога да дому ў канцлагер Беларусь 2023”, “Праграма Дарога да дому — 40 000 чалавек падвергліся рэпрэсіям, збіццям, катаванням”, “Праграма Дарога да дому — 12 чалавек забітыя за палітычныя погляды”, “Праграма Дарога да дому — 1709 палітвязняў у Беларусі”, “Беларусы вярнуцца дадому, калі дыктатар лукашэнка сядзе ў турму” і іншыя.

Беларуская дыяспара Беластока збірае дадзеныя па наступствах “пашпартнага ўказу” якія закранулі беларусаў у Польшчы, каб пазней перадаць прадстаўнікам польскіх уладаў.

На акцыі выступіў дэпутат польскага сейму Роберт Тышкевіч, які абяцаў дапамагчы беларусам у Польшчы выпрацаваць спосабы рашэння такіх праблем.

Удзельнікі сённяшней акцыі ўзгадалі пра першую акцыю ў 2020 годзе пенсіянераў і на знак салідарнасці павесілі на плоце насупраць кансуляту РБ партрэты зняволенных у Беларусі пенсіянераў.

Перамены непазбежныя!
Разам мы пераможам!
Жыве Беларусь!
Салідарнасць – наша сіла
!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну