Адукацыйны анлайн-курс «Мае сэнс»OEEC запускае курс пра тое, як уладкаваны грамадскія арганізацыі і …

Адукацыйны анлайн-курс «Мае сэнс»

OEEC запускае курс пра тое, як уладкаваны грамадскія арганізацыі і ініцыятывы:  як ацэньваць патрэбы мэтавых груп, пісаць праектныя заяўкі, справаздачы і тэхнічныя заданні, інтэграваць скразныя каштоўнасці у дзейнасць арганізацыі і г.д.

Праграма складаецца з кароткіх навучальных відэаролікаў, варкшопаў, тэкстаў і заданняў, і вам будуць даступныя:
10 анлайн-варкшопаў і лекцый з эксперт_камі курса;
2 нэтворкінга ў фармаце дыскусій і абмеркавання кейсаў;
самастойнае вывучэнне матэрыялаў на анлайн-платформе;
практычныя заданні з магчымасцю атрымаць зваротную сувязь;
чулліва адабраныя дадатковыя матэрыялы па тэмах.

Навучанне пройдзе з 19 кастрычніка па 20 лістапада.

Рэгіструйся на курс да 16 кастрычніка

#БЗ_адукацыя

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну