Вялікі калядны АРТ-МАРКЕТ! У гэты дзень Scena Chmielna стане сапраўдным чароўным калядным замкам, дзе вас чакаюць сюрпрызы і дзіўныя адкрыцці! 12.00 прэзентацыя-дэгустацыя ад Mięso Warszawskie разам з крутым саўладальнікам брэнда Аляксандрам Радыёнам 14.00 прэзентацыя doTERRA разам з чароўнай і харызматычнай Бертай 16.00 майстар-клас «Навагоднія макрамэ-цацкі» для дзяцей ад Utulna.Bags 18.00 афіцыйная прэзентацыя новай назвы Арт-Маркетаў […]
Беларусы Замежжа
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Беларусы Беластока ў Дзень правоў чалавека падтрымліваюць палітвязняў у Беларусі
10 снежня, калі ўвесь цывілізаваны свет адзначае Міжнародны дзень правоў чалавека, мы, беларусы Беластока, нагадваем, што ў самым цэнтры Еўропы, у нашай роднай Беларусі, дыктатарскі рэжым незаконна трымае ў турмах тысячы чалавек. Палітычныя вязні пазбаўлены медычнай дапамогі, спатканняў з роднымі, ліставання. Дарагія нашы героі, чый дзень нараджэння прыпадае на снежань, прыміце словы падтрымкі і салідарнасці. […]
Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы ў Міжнародны Дзень правоў чалавека за свабоду і вызваленне
Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы ў Міжнародны Дзень правоў чалавека “Абсалютным і неабмежаваным правам любога чалавека з’яўляецца права на свабоду ад рабства і ад катаванняў. Акрамя гэтага існуе не адно пакаленне праў і свабод, якія агульна прыняты міжнароднай супольнасцю яшчэ з 40х гадоў 20 века, і якія маштабна парушаюцца рэжымам у нашыя часы. Мы мусім змяніць […]
Тры гады Народных амбасадаў Беларусі: дапамога беларусам у замежжы і барацьба з рэжымам
Тры гады Народным амбасадам Беларусі! 10 снежня 2020г Народныя амбасады Беларусі з’явіліся ў 15 краінах, цяпер іх больш за 20. З гэтай нагоды прадстаўляем справаздачу аб нашай дзейнасці ў 2023г. Галоўнай працай НА ў мінулым годзе стала дапамога беларусам і беларускам, праблемы якім працягваў ствараць нелегітымны рэжым. Пасля прыняцця ўказу, які выключае права беларусаў і […]
Беларусы Латвіі правялі забег у 75-ю гадавіну Ўсеагульнай Дэкларацыі Правоў Чалавека
Сёння, у 75 гадавіну прыняцця Ўсеагульнай Дэкларацыі Правоў Чалавека, беларусы Латвіі зладзілі забег на 5 і 10 км, каб прыцягнуць увагу мясцовага насельніцтва да вялізных тэрмінаў пазбаўлення волі, на якія асуджаны палітвязні ў Беларусі. Па дадзеным праваабарончага цэнтра “Вясна”, на 10 снежня іх лічба складае 1484 чалавекі. Іх свабода ў тым ліку залежыць і ад […]
Беларусы Масквы падпісалі паштоўкі і віншаванні беларускім палітвязням на штотыднёвым ліставанні
Беларусы Масквы сустрэліся на штотыднёвым ліставанні і падпісалі паштоўкі палітвязням! Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з надыходзячымі сьвятамі і з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць беларускія палітвязні: Галаванаў Мікалай, Варнэль Максім, Леднік Ігар, Крошкін Кірыл, Кавалёва Галіна, Сцепурко Мікіта, Курыленка Іван, Вуткін Андрэй, Кучынская Ларыса, Ганчароў Аляксандр, Тацын Валер, Бірэта […]
Беларуская дыяспара Беластока правяла акцыю ў падтрымку палітвязняў у Міжнародны дзень правоў чалавека
10 снежня Беларуская дыяспара Беластока правяла акцыю ў падтрымку палітвязняў у Міжнародны дзень правоў чалавека. У беларускі турмах знаходзяцца тысячы палітвязняў. Шмат ад каго з іх вестак няма ўжо працяглы час. Ва ўмовах беспраўя працягваюцца катаванні…
Европарламент примет резолюцию по политзаключённым и не признает выборы Лукашенко после форума «8+100»
Новая резолюция Европарламента по политзаключённым и непризнание «выборов»: итоги Межпартийного Форума «8+100» В Европарламенте прошел Межпартийный Форум «8+100», на котором собрались представители беларусских и европейских политических партий. Советник Светланы Тихановской по конституционной реформе и парламентскому сотрудничеству Анатолий Лебедько рассказал про итоги форума: «Форум «8+100» – это восемь беларусских партий, которые заявили в Европарламенте: мы работаем […]
Беларусы Савой у Францыі прадставілі Калядныя традыцыі на Міжнародным Альпійскім Растве ў Ансі
У гэтую суботу, 9 снежня, Беларусы рэгіёнаў Савой у Францыі годна прадставілі Беларускія Калядныя традыцыі на Міжнародным Альпійскім Растве ў Ансі Выступілі з каляднай казкай, паказалі народныя рамёствы, а таксама напомнілі пра нашых палітвязняў. Мы вельмі ўдзячны кампазітару і спявачцы Анастассі Лунёвай, а таксама нашай госце, мастачцы па пяску з Украіны Святлане Мелабенскай. Дзякуй усім, хто […]
Сёння дзень народзінаў беларускага паэта і аўтара гімну «Пагоня» Максіма Багдановіча
Беларускі паэт, рэвалюцыянер і аўтар гімну «Пагоня» Сёння ў нашага класіка Максіма Багдановіча – дзень народзінаў. Яму споўнілася б 132 гады. З гэтай нагоды прапануем пачытаць некалькі цікавых фактаў з ягонага жыцця.