24 снежня беларуская дыяспара Беластока арганізавала акцыю салідарнасці з тысячамі палітвязняў рэжым…

24 снежня беларуская дыяспара Беластока арганізавала акцыю салідарнасці з тысячамі палітвязняў рэжыму Лукашэнкі, якія ў нялюдзкіх умовах знаходзяцца ва ўмовах беларускіх канцлагераў.

Так, менавіта канцлагерамі можна назваць беларускія турмы і калоніі, бо ёсць вялікая колькасць сведчанняў, што палітвязняў там наўмысна збіваюць, катуюць, прыніжаюць, імкнуцца зламаць.

Хутка мы сядзем за святочна накрытыя сталы з роднымі і блізкімі, але, нажаль, лепшыя з беларусаў будуць сустракаць Каляды і Новы Год за кратамі.

На гарадскім пляжы Дайліды беларусы Беластока разгарнулі бел-чырвона- белыя сцягі, а таксама партрэты зняволенных беларускіх палітвязняў Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, Сяргея Ціханоўскага, Марыі Калеснікавай, музыкаў гурта Tor Band і іншых.

Некалькі асобаў традыцыйна на знак салідарнасці выкупаліся ў халоднай вадзе ў падтрымку смелых беларусаў, якія за свае палітычныя перакананні знаходзяцца ў зняволенні. Мужныя беларусы, мы з вамi!

Мы ведаем як для палітвязняў важныя нашыя словы падтрымкі. Заклікаем вас памятаць аб палітвязнях, пісаць ім лісты і паштоўкі, дапамагаць іх сем’ям!

Свабоду палітвязням!
Салідарнасць – наша сіла.
Жыве Беларусь

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну