У Вільні зладзілі Ланцуг салідарнасці з ахвярамі новага вітка рэпрэсій у Беларусі Нагадаем, 23 і 24 студзеня па ўсёй Беларусі супрацоўнікі КДБ учынілі масавыя ператрусы, допыты і затрыманні сваякоў і блізкіх палітвязняў, а таксама былых палітзняволеных, якія нядаўна выйшлі з месцаў зняволення і заставаліся жыць у краіне. Нагадваем пра экстраныя меры бяспекі ды перасцярогі, а […]
Беларусы Замежжа
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Дыяспара беларусаў у Быдгашчы і Торуні зрабіла акопныя свечы для ваяроў Палка Кастуся Каліноўскага
Дыяспара беларусаў у Быдгашчы і Торуні (Польшча) зрабіла свечы ваярам Палка Кастуся Каліноўскага Перапрацавалі каля 50 кілаграмаў парафіна і старых свечак і агаркаў у акопныя свечы. Яны ў хуткім часе паедуць да нашых ваяроў ва Украіну! Дзякуй усім, хто далучыўся да данатаў, усім хто дапамагаў іх рабіць і тым хто, арганізаваў месца для такога варштата! […]
Беларусы Масквы адправілі паштоўкі беларускім палітвязням на Дзень Народзінаў і падтрымку
Беларусы Масквы сустрэліся на штотыднёвым ліставанні і адправілі паштоўкі беларускім палітвязнямГэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць беларускія палітвязні: Цімафеяў Аляксандр, Прусаў Віктар, Завацкі Алег, Барысава Алеся, Аляксандраў Андрэй, Гірыловіч Георгій, Баброў Антон, Пакаташкіна Анастасія, Осіпаў Ціхан, Гваздзелка Раман, Стражэвіч Ганна, Сядзенеўскі Юрый, а таксама заказны […]
Human Rights Impact запускае анлайн-курс па канстытуцыяналізме для беларускіх актывістаў у лютым 2024
«Кароткі курс канстытуцыяналізму» Праваабарончая арганізацыя Human Rights Impact запрашае беларусаў і беларусак узяць удзел у анлайн-курсе па самаабмежаванні ўлады ў дзяржаве (канстытуцыяналізм). Курс уключае 10 вэбінараў, якія раскрываюць паняцці: прававая дзяржава, правы чалавека, правасуддзе, парламентарызм, роўнасць і іншыя. Курс арыентаваны на актывіст_ак беларускай грамадзянскай супольнасці, якія зацікаўленыя ў атрыманні дадатковых ведаў у сферы правоў чалавека […]
Па ўсёй Беларусі з 23 студзеня прайшлі масавыя ператрусы і затрыманні сваякоў палітвязняў
Па ўсёй Беларусі з 23 студзеня прайшлі масавыя ператрусы, допыты, затрыманні сваякоў і блізкіх палітвязняў, а таксама былых палітзняволеных, якія нядаўна выйшлі з месцаў зняволення і заставаліся жыць у краіне – пад пераслед трапілі ня менш за 159 чалавек. Супраць часткі з іх распачалі крымінальныя справы, некаторых – судзяць па адміністрацыйных. Так, напрыклад, Марына Адамовіч, […]
У Вільні аднавілі бібліятэку беларускай кнігі «Чытальня» з онлайн-каталогам і чытацкім клубам
Паўгады таму беларусы і беларускі Літвы самі вырашылі, што на іх падаткі ў Вільні трэба стварыць бібліятэку. І ад сёння, 24 студзеня, адноўленая бібліятэка беларускай кнігі “Чытальня” чакае наведвальнікаў у Цэнтры беларускай супольнасці і культуры. Сёння ж пачаў працаваць онлайн-каталог бібліятэкі на новым сайце https://cytalnia.com ! Нагадаем, што бібліятэка — першая рэалізаваная ідэя ў межах […]
Рекомендации по безопасности для родственников и бывших политзаключенных при визитах КГБ
Сотрудники КГБ приходят к родственникам политзаключенных и бывшим политзаключенным. Даем рекомендации по безопасности. В основном смотрят телефоны: ВСЕ соцсети и мессенджеры; галерею фото и видео, недавние скаченные документы; Youtube и Google диск. Что делать: Временно выйдите со всех аккаунтов в соцсетях и мессенджерах (включая Youtube!), с которых получаете новости или переписываетесь на политические темы. Включая […]
Беларусы Масквы сустрэліся на ліставанні і адправілі паштоўкі беларускім палітвязням
Беларусы Масквы сустрэліся на штотыднёвым ліставанні і адправілі паштоўкі беларускім палітвязням – нашым героям! Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць беларускія палітвязні: Кухта Анастасія, Шчарбіна Яўген, Яскевіч Анатоль, Ляшнеўскі Арцём, Бераснеў Васіль, Пярэдня Данута, Вайцюк Сяргей, Цюрлік Руслан, Юр’ева Аксана, Точаная Вольга. Гісторыю кожнага палітзняволенага, […]
У Бэрліне каля амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі прайшла акцыя ўшанавання беларускіх паэтак
У амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Арт праект) у Бэрліне адбылася чарговая акцыя ўшанавання беларускіх пісьменнікаў з нагоды іх дзён народзінаў у студзені: Вера Вярба (14.01.1942-2012), вядомая беларуская паэтка і перакладчыца абагаціла паэзію «жаноцкасцю, якой вельмі і вельмі не хапала беларускай паэзіі навогул» (Г. Бураўкін). Яе абвінавачвалі за тое, што яна «шмат увагі надавала шчырай […]
Нядзельная акцыя беларусаў у Варшаве ў памяць пра героя Міхаіла Жызнеўскага і за свабоду Беларусі
Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы. “Мы сабраліся ў цэнтры Варшавы, каб узгадаць героя Беларусі Міхаіла Жызнеўскага. Ён змагаўся за свабоду Украіны, але зараз нашай краіне таксама патрэбна свабода, i мы, беларусы, зможам здабыць яе толькі разам!” Жыве Беларусь! Беларусы Замежжа | Даслаць навіну