Мы рады аб’явіць, што ў Беларускім Моладзевым Хабе запланаваны цэлы шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных дню Роднай мовы.
З 19 па 23 лютага кожны дзень вас будуць чакаць тэматычныя івэнты:
19 лютага
18.30 Абмяркаванне беларускай мовы ў музыцы. Дыскусію правядзе Аляксандр Чарнуха з удзелам Navi Band
20 лютага
18.40 Гульня “Што? Дзе? Калі?” па-беларуску
21 лютага – Дзень Роднай мовы!
18:30 Паэтычны вечар з удзелам беларускіх літаратараў і адкрыты мікрафон для ўсіх жадаючых
22 лютага
18:30 Wyspa – падлеткавы клуб, сустрэча прысвечана дню роднай мовы
23 лютага
19:30 “Пазакласнае чытанне” з комікамі аб’яднання Pan Standup – рыхтуйцеся да разбору кніжкі!
Падрабязнасці ўжо хутка! А пакуль плануйце час
19 – 23 лютага
18:00
Dożynkowa, 6a
Беларускі Моладзевы Хаб