Тыдзень роднай мовы ў КракавеСябры і сяброўкі, мы рады аб’явіць, што наступны тыдзень прысвецім родн…

Тыдзень роднай мовы ў Кракаве

Сябры і сяброўкі, мы рады аб’явіць, што наступны тыдзень прысвецім роднай мове! Вас чакае набор мерапрыемстваў, якія адбудуцца па-беларуску.

Усё пачнецца з канцэрта неймавернага Аляксандра Памідорава ў аўторак, а працягнецца майстар-класам па каліграфіі ад мастачкі Аляксандры Стэльмашонак у сераду і паэтычным вечарам у Prawda Bar у чацвер.

У суботу, 24 лютага — у дзень поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну, адбудзецца галоўнае мерапрыемства — традыцыйная дыктоўка на роднай мове!

Сабраныя на дыктоўцы ахваряванні пойдуць на падтрымку Украіны ў яе барацьбе за незалежнасць і свабоду
, а вас чакае дзве паралельныя дыктоўкі — на беларускай і на ўкраінскай ад нашых партнёраў з валанцёрскага руху Step by Step

Таксама ў суботу адбудзецца майстар-клас па кераміцы ад Алены са студыі ART Ў, а завяршыцца Тыдзень праглядам фільму «Купала» у нашай Прасторы.

На выходных раскажам падрабязней пра кожны івент!

Рэгістрацыя на ўсе мерапрыемствы.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну