Павел Латушка звярнуўся да прадстаўнікоў Еўракамісіі па праблеме блакавання беларусам доступа да банкаўскіх паслуг3 лютага намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік НАУ Павел Латушка паўторна накіраваў зварот старшыні Камісіі фінансавага нагляду Польшчы (KNF) Яцаку Ястшэмбскаму з просьбай пра магчымую рэакцыю на сітуацыю з праблемнымі пытаннямі адкрыцця банкаўскіх рахункаў грамадзянам Беларусі, якія пражываюць у Польшчы. […]
Беларусы Замежжа
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Беларусы Масквы падпісалі паштоўкі беларускім палітвязням з віншаваннямі і падтрымкай
Беларусы Масквы падпісалі паштоўкі беларускім палітвязням! Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі павінны атрымаць беларускія палітвязні: Рабкова Марыя, Дзярнакоўская Алеся, Лойка Анастасся, Свндалюк Анжэла, Глінская Іна, Жукава Алена, Давыдуліна Наталля, Сцепа Таццяна, Пакаташкіна Анастасся, Дзейчык Марыя, Кухта Анастасся, Бабарыка Эдуард, Юруць Лілія, Жукава Алена, Палубок Таццяна. Гісторыю […]
Другі KALINOŬSKI MARŠ у Беласточчыне адзначыў дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага
KALINOŬSKI MARŠ 2026 1 лютага на Беласточчыне адбыўся другі KALINOŬSKI MARŠ, прымеркаваны да дня народзінаў Кастуся Каліноўскага і ўшанаваньня герояў Паўстаньня 1863–1864 гг. Марш быў арганізаваны Міжнароднай арганізацыяй РУХ. Партнэрамі выступілі Беларуская дыяспара Беластока і клюб гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863. Пачатак маршу адбыўся ў мястэчку Гарадок — месцы, вядомым фэстамі «Басовішча» і «Тутака», а таксама […]
Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Вуж» Лазараў, які абараняў Украіну
Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Вуж» Лазараў Аляксей быў адным з першых беларусаў, хто стаў на абарону Украіны пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання. Яго баявы шлях пачаўся ў першай беларускай роце, якая стала асновай Палка Каліноўскага. «Вуж» удзельнічаў у бітве за Кіеў, кампаніі па вызваленні Херсонскай і Мікалаеўскай вобласцей, бітвах на Луганскім і Данецкім накірунках, працаваў у […]
Набор заявак на моладзевых дэлегатаў ад беларускіх дэмакратычных сіл у праграму Rejuvenating Politics 2026
Набор заявак: моладзевы/моладзевая дэлегат/дэлегатка ад беларускіх дэмакратычных сілКангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы абвяшчае набор заявак на ўдзел у праграме Rejuvenating Politics у 2026 годзе. У межах праграмы будзе адабрана 46 моладзевых дэлегатаў з розных краін, у тым ліку дэлегат/дэлегатка ад беларускіх дэмакратычных сіл, якія прымуць удзел у 50-й і 51-й сесіях Кангрэса. Рашэнне […]
Іспанія прызнае пратэрмінаваныя пашпарты беларусаў у выніку дамоўленасцяў Ціханоўскай
Іспанія прызнае пратэрмінаваныя пашпарты беларусаў Апублікаваная інструкцыя, згодна з якой пашпарты грамадзян Беларусі, што знаходзяцца ў Іспаніі, будуць прызнавацца сапраўднымі нават пасля заканчэння тэрміну дзеяння — без неабходнасці атрымання cédula de inscripción Гэта стала вынікам дамоўленасцяў Офіса Святланы Ціханоўскай з уладамі Іспаніі. 20 чэрвеня 2025 году Святлана Ціханоўская дамовілася пра гэта з міністрам замежных справаў […]
Дзяніс Кучынскі і Дыега Марцінас абмеркавалі падтрымку беларусаў у Іспаніі і супрацоўніцтва
«Мы дамовіліся пра канкрэтныя наступныя крокі па магчымасцям падтрымкі беларусаў, якія жывуць у Іспаніі» Падчас візіту ў Мадрыд дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу з дзяржаўным сакратаром Міністэрства замежных справаў Іспаніі Дыега Марцінасам Беліа. У ходзе сустрэчы бакі вызначылі ключавыя напрамкі супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, закранулі актуальныя міжнародныя і гуманітарныя пытанні, сітуацыю […]
KYKY просит поддержки для продолжения работы и собирает 12 000 евро на финансирование
Привет, друзья! Нам нужна ваша помощь Ссылки на донат закреплены в описании канала Мы пришли признаться — еще в декабре у нас закончились деньги на работу. Мы скребли по сусекам, ужимались, но не отпускали надежду продолжать делать то, что очень любим. Без шуток — наша работа нам очень дорога, как и наша команда, ценности и […]
Беларусы з Беластока віншуюць з Днём народзінаў і жадаюць падтрымкі ў студзеньскі холад
Дарагія сябры! Беларусы з Беластока віншуюць вас з Днём народзінаў! Няхай студзеньскі холад не аслабляе ваш дух, а толькі ўмацоўвае яго. Мы ведаем, як вам цяжка. У гэтыя дні думаем пра вас і памятаем пра вас заўсёды. Няхай ваша стойкасць і сіла натхняюць усіх нас, і няхай гэты дзень прынясе вам цяпло, надзею і падтрымку. […]
Сілавікі затрымліваюць беларусаў у Еўропе праз Інтэрпол, кажа супольнасць «Partyzanka»
Чаму сілавікі могуць дакучаць беларусам за мяжой праз Інтэрпол? Супольнасць «Partyzanka» расказала, што беларусаў, якія ўцякалі з радзімы праз палітычныя рэпрэсіі, затрымліваюць у еўрапейскіх краінах праз апавяшчэнні Інтэрполу. Вядома пра два такія выпадкі ў студзені – у Польшчы і ў Румыніі – і пра шэраг такіх выпадкаў раней. Ад затрымання не ратуе нават міжнародная абарона. […]