
Апостальскі нунцый архібіскуп Іньяцыё Чэфаліа падзякаваў Богу і Папу Льву XIV за прызначэньне новага Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў у Беларусі і адзначыў: «Гэта ня проста адміністрацыйная зьмена царкоўнай адзінкі, а крок да аднаўленьня даверу Богу. Вернікі візантыйскага абраду ў Беларусі – малы статак, але гэта не зьмяншае вашай важнай ролі ў будаўніцтве Валадарства Божага на Зямлі».