Айцец Андрэй Крот працягвае знаёміць з рэлігійнымі матывамі ў аповесці “Міколка-паравоз” Міхася Лын…

Грэка-католікі Беларусі ##Царква #Царква

Айцец Андрэй Крот працягвае знаёміць з рэлігійнымі матывамі ў аповесці “Міколка-паравоз” Міхася Лынькова. Дзеянні твора адбываюцца перад Кастрычніцкай рэвалюцыяй 1917 года, а таксама непасрэдна пасля яе, калі Беларусь па завяршэнні кароткага перыяду савецкай улады занялі войскі Германскай імперыі.

Гэтым разам гаворка пойдзе пра згадкі імя Бога ў вуснах герояў, а таксама пра беларускія пахавальныя звычаі пачатку ХХ стагоддзя, якія пісьменнік адлюстраваў у творы. Так, станцыйны чыноўнік па мянушцы “буржуй” з’едліва дзякуе Богу за ўсталяваны ў мястэчку з прыходам немцаў парадак, а партызаны пераапранаюцца ў жалобную працэсію, каб выратавацца ад нямецкага акружэння.

Запрашаем паслухаць новую перадачу “Хрысціянства і літаратура”.