КНІЖНЫ КЛУБ У ЗАМКУ: НОЧ У ЛІСАБОНЕСябры, у нас выдатная навіна! У панядзелак, 2 лістапада а 16:00,…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

КНІЖНЫ КЛУБ У ЗАМКУ:
НОЧ У ЛІСАБОНЕ

Сябры, у нас выдатная навіна!

У панядзелак, 2 лістапада а 16:00, беларускі публіцыст і былы палітвязень Павел Спірын запрашае ўсіх аматараў літаратуры на першую сустрэчу кніжнага клуба ў Беларускім Замку!

Першай кнігай для абмеркавання стане раман Эрыха Марыі Рэмарка «Ноч у Лісабоне».

Гэта гісторыя пра ўцёкі ад нацысцкага рэжыму, выгнанне, каханне і чалавечыя лёсы, якія змяніла вайна. Пра людзей, што страцілі радзіму, але не перасталі шукаць надзею і магчымасць пачаць жыццё нанова.

Тэмы, якія, на жаль, і сёння застаюцца блізкімі многім беларусам.

Разам з Паўлам будзем разважаць пра літаратуру, гісторыю, свабоду і чалавечы выбар, дзяліцца ўражаннямі і адкрываць для сябе новыя сэнсы знаёмых твораў.

Прыходзьце з уласнымі думкамі, пытаннямі і жаданнем паразмаўляць пра добрую літаратуру!

Да сустрэчы ў Замку!

Панядзелак 2 лістапада
16:00
Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10