
Fundacja Picture Doc разам з платформай FSh1 адкрылі восеньскі набор на індывідуальныя кансультацыі. Гэта частка трохгадовай праграмы Pogranicza («Памежжы»), якая збірае творчых людзей з розных супольнасцяў, каб знаёміцца і дзяліцца досведам.
◉ Калі: 28 лістапада, 13:00–16:00 (CET).
Падавацца можа кожны(-ая), хто здымае або працуе з фатаграфіяй, — незалежна ад узроўню. Можна прыйсці з ідэяй, з праектам у працэсе або проста з пытаннямі.
Вас чакаюць 20 хвілін сам-насам з ментарам(-кай) на выбар — Łukasz Pawłowski, Яўген Атцецкі або Вольга Мжэльская. Даступны пераклад.
✦✦✦
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!