Уводзіны ў служэнне новага Апостальскага Адміністратара для грэка-католікаў у Беларусі У Суботу, 17 …

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Уводзіны ў служэнне новага Апостальскага Адміністратара для грэка-католікаў у Беларусі
 
У Суботу, 17 кастрычніка 2026 года, пройдуць у Мінску Уводзіны ў служэнне новага Апостальскага Адміністратара для грэка-католікаў у Беларусі ераманаха Лявонція Тумоўскага MSU, прызначанага 14 верасня 2026 года рашэннем Яго Святасці Папы Льва XIV.
 
Абрад уводзінаў здзейсніць  Апостальскі Нунцый ў Рэспубліцы Беларусь Высокадастойны Архібіскуп Іньяцыё Чэффаліа.
Боскую Літургію ўзначаліць Апостальскі Адміністратар ераманах Лявонцій.
 
Гэта літургія будзе таксама нагодаю падзякаваць Архімандрыту Сяргею Гаеку за ягонае шматгадовае служэнне ў  Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве.
 
Боская Літургія пачнецца ў 11:00 гадзін  у капліцы Рымска-каталіцкай парафіі св. Яна Хрысціцеля (ксяндзоў Салезіянаў) па вул. Плеханава д. 28-1