⧗ На гэтым тыдні, з 12 па 18 кастрычніка, на sekktor.online закрываюцца — па стане на зараз — 25 маг…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

⧗ На гэтым тыдні, з 12 па 18 кастрычніка, на sekktor.online закрываюцца — па стане на зараз — 25 магчымасцяў. Пяць з іх — ужо сёння.

✶ Заўтра, 13 кастрычніка, — чатыры дэдлайны, тры з іх для фатографаў(-ак):
◦ W. Eugene Smith Grant — 30 000 USD на дакументальны фотапраект, падача 50 USD;
◦ W. Eugene Smith Student Grant — два гранты па 5 000 USD для студэнтаў(-ак), чый праект ужо ў працы, падача 10 USD;
◦ Howard Chapnick Grant — 7 500 USD для адукацыйных праграм у дакументальнай фатаграфіі;
◦ dot.ateliers 2027 — ад шасці тыдняў да трох месяцаў для тых, хто працуе з жывапісам і малюнкам.

✹ Чацвер, 15 кастрычніка, — самы шчыльны дзень тыдня, восем дэдлайнаў. Сярод іх:
◦ Gaude Polonia — стыпендыя ў Польшчы для творцаў;
◦ LOEWE FOUNDATION Craft Prize — 50 000 EUR за адну працу сучаснага рамяства;
◦ IETM Global Connect 2027 — вялікі форум сеткі IETM для людзей сцэны з 5+ гадамі досведу;
◦ Teatri Riflessi 2027 — конкурс кароткіх перформансаў у Сіцыліі.

☾ У нядзелю, 18 кастрычніка, — тры рэзідэнцыі:
• Gate 27 — ад чатырох тыдняў у Стамбуле або Айвалыку без платы за пражыванне, але і без стыпендыі: дарогу і візу аплачваеце самі;
• Decoding Depression — даследчыцкая рэзідэнцыя ва ўстановах Еўракамісіі;
• Schlossmediale Werdenberg 2027 — пяць тыдняў у швейцарскім замку для аўдыявізуальных мастакоў(-чак).

↳ А паміж імі:
• рэзідэнцыя AiR Goyki у Сопаце;
• гранты ENTER для эксперыментальных ініцыятываў, звязаных з Паўночным рэгіёнам;
• рэзідэнцыя Alaska AIR.

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!