Леў XIV моладзі: выбіраць дабро і без насілля змагацца за веру
Падчас малітоўнага чування ў Сен-Дэні Леў XIV заклікаў моладзь выбіраць дабро, без насілля змагацца за веру і заставацца сведкамі Хрыста ў сучасным свеце.
Аляксандр Амяльчэня – Vatican News
25 верасня 2026 года на Stade de France у Сен-Дэні Папа Леў XIV правёў малітоўнае чуванне з моладдзю (прысутных 80 тысяч) і прапанаваў сваю медытацыю.
Разважаючы над словамі святога Паўла да Цімафея, Папа заклікаў маладых людзей жыць як “людзі Божыя” і шукаць сапраўдную свабоду ў жывых адносінах з Хрыстом. Ён нагадаў словы Езуса: “Пазнаеце праўду, і праўда вызваліць вас” (Ян 8, 32), а таксама: “Я – дарога, і праўда, і жыццё” (Ян 14, 6).
Папа вылучыў тры дзеясловы, якімі апостал Павел паказвае шлях хрысціянскага жыцця: “пазбягаць”, “імкнуцца” і “змагацца”. Паводле Льва XIV, трэба адкідаць ганарыстасць, марнасць, насілле і прагнасць, а замест гэтага імкнуцца да справядлівасці, пабожнасці, веры, любові, цярплівасці і лагоднасці. Ён нагадаў французскай моладзі пра благаслаўлёнага Марсэля Кало, маладога французскага скаўта і рабочага, які ў змроку канцэнтрацыйнага лагера не пераставаў імкнуцца да дабра, захоўваючы ўнутраную свабоду.
Гаворачы пра “змаганне”, Леў XIV падкрэсліў, што размова ідзе не пра барацьбу супраць іншых людзей, а пра вернасць Евангеллю. “Наша адзіная зброя – гэта любоў, якая дорыць сябе”, – патлумачыў ён.
У сваёй медытацыі Святы Айцец папярэдзіў пра сілы, якія імкнуцца падзяляць людзей і народы, часам абяцаючы шчасце, але ў выніку пазбаўляючы яго, і заклікаў моладзь быць майстрамі міру. Папа таксама папрасіў святых аб заступніцтве і асабліва згадаў святую Тэрэзу ад Дзіцятка Езуса, заклікаючы вучыцца ў яе “малога шляху” штодзённай любові.
У завяршэнне Леў XIV звярнуў увагу на рэліквіі тунікі і крыжа Хрыста, якія знаходзіліся на чуванні. Туніка нагадвае пра тое, чаго Хрыстус быў пазбаўлены, а крыж – пра тое, што Ён прыняў дзеля збаўлення людзей; разам яны становяцца знакамі Яго мукі і надзеі.
Папа заклікаў маладых людзей расці ў святасці і змяняць грамадства да лепшага, становячыся “светлымі сведкамі гэтага Евангелля” – Добрай Навіны, якой з’яўляецца сам Хрыстус, Збаўца чалавека.