Амерыканская база на 10 тысяч вайскоўцаў можа з’явіцца ў Польшчы. Пра гэта паведаміў польскі міністр…

Мінск Навіны

Амерыканская база на 10 тысяч вайскоўцаў можа з’явіцца ў Польшчы. Пра гэта паведаміў польскі міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі.

Стварэнне пастаяннай базы цяпер абмяркоўваецца кіраўніцтвам дзвюх краін. Прэзідэнт Дональд Трамп нядаўна заяўляў пра “вялікі прагрэс” у гэтых перамовах.

У польскіх медыя ўжо былі названыя тры магчымыя месца размяшчэння базы — усе ў заходняй частцы краіны, каля мяжы з Германіяй.