Хтосьці стварыў фэйкавы бот ініцыятывы BYSOLУ фондзе папярэджваюць, што гэта, імаверна, правакацыя …

Мінск Навіны

Хтосьці стварыў фэйкавы бот ініцыятывы BYSOL

У фондзе папярэджваюць, што гэта, імаверна, правакацыя спецслужбаў, бо ўжо былі выпадкі, калі падпіска на падобныя фэйкавыя боты была падставай для пераследу ў Беларусі.

Бот нібыта створаны для дапамогі людзям, якія адпраўлялі інфармацыю пра перасоўванні расейскіх войскаў па Беларусі ў праект «Беларускі Гаюн».

BYSOL нагадвае, што не выкарыстоўвае боты для камунікацыі з людзьмі, а ўсе кантакты можна праверыць на іх сайце