У Жыровіцах завяршаецца адбудова барочнай Георгіеўскай царквы XVIII стагоддзя з мінімальнай аўтэнтыкай

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У Жыровіцах завяршаецца адбудова барочнай Георгіеўскай царквы XVIII стагоддзя, падчас якой арыгінальны драўляны помнік быў практычна цалкам заменены на новы матэрыял.

Візуальна ўзведзены аб’ём паўтарае гістарычныя абрысы храма, аднак працэнт захаванай аўтэнтыкі аказаўся значна ніжэйшым нават за той, што быў заяўлены ў дакументацыі.

Праект рэканструкцыі, распрацаваны інстытутам «Гроднаграмадзянпраект» (навуковы кіраўнік — Алена Счасная), першапачаткова прадугледжваў захаванне каля 40% арыгінальнага зруба з магчымасцю карэкціроўкі пры выяўленні схаваных дэфектаў. Па факце гістарычныя канструкцыі — кроквенная сістэма, перакрыцці, каркас купала, шалёўка і падлогі — былі цалкам дэмантаваныя. У новаўзведзены зруб інтэгравалі толькі пяць старых брусоў, якія цяпер вылучаюцца цёмным колерам у апсіднай частцы. Увесь астатні масіў сцен сабраны з новай драўніны.

Змены закранулі і прылеглую тэрыторыю. Згодна з праектнымі рашэннямі, дзеля ўладкавання брукаванага пакрыцця вакол будынка былі раскапаныя і перанесеныя ў іншае месца 14 пахаванняў, якія гістарычна прымыкалі непасрэдна да царквы.

Крыніца
Крыніца

#Жыровіцы #рэстаўрацыя #драўлянаедойлідства #аднаўленне #навабуд