
Візуальна ўзведзены аб’ём паўтарае гістарычныя абрысы храма, аднак працэнт захаванай аўтэнтыкі аказаўся значна ніжэйшым нават за той, што быў заяўлены ў дакументацыі.
Праект рэканструкцыі, распрацаваны інстытутам «Гроднаграмадзянпраект» (навуковы кіраўнік — Алена Счасная), першапачаткова прадугледжваў захаванне каля 40% арыгінальнага зруба з магчымасцю карэкціроўкі пры выяўленні схаваных дэфектаў. Па факце гістарычныя канструкцыі — кроквенная сістэма, перакрыцці, каркас купала, шалёўка і падлогі — былі цалкам дэмантаваныя. У новаўзведзены зруб інтэгравалі толькі пяць старых брусоў, якія цяпер вылучаюцца цёмным колерам у апсіднай частцы. Увесь астатні масіў сцен сабраны з новай драўніны.
Змены закранулі і прылеглую тэрыторыю. Згодна з праектнымі рашэннямі, дзеля ўладкавання брукаванага пакрыцця вакол будынка былі раскапаныя і перанесеныя ў іншае месца 14 пахаванняў, якія гістарычна прымыкалі непасрэдна да царквы.
#Жыровіцы #рэстаўрацыя #драўлянаедойлідства #аднаўленне #навабуд