
Сёння мы чытаем першую частку Архіерэйскай малітвы, у якой Ісус гаворыць пра Сваю Боскую місію і хуткае вяртанне да той славы, якую Ён меў з Айцом яшчэ да стварэння свету. Гэтая малітва падкрэслівае цэнтральную тэму Евангелля паводле Яна: «гадзіну» Ісуса.
Гадзіна Ягонай ахвяры, вяршыня Яго зямной місіі, цяпер надышла. Хоць Ісус цалкам усведамляў пакуты, якія Яму належала перанесці, Ён не сустракаў іх з жахам ці страхам. Наадварот, Ён ішоў на іх з гатоўнасцю і рашучасцю, ведаючы, што ўсё, што Ён рабіў на працягу Свайго жыцця і публічнага служэння, указвала на гэты момант, які нарэшце надышоў.
http://cssr.by/slova/propavedzi/275-1sabora.html