Бесьпілётнікі ўдарылі па Маскве і Падмаскоўі, загінулі тры чалавекі

Мінск Навіны

Бесьпілётнікі ўдарылі па Маскве і Падмаскоўі, ёсьць загінулыя

https://smarturl.click/nVdzW

Масква і Маскоўская вобласьць падвергліся ў ноч на 17 траўня аднаму з найбуйнейшых налётаў бесьпілётнікаў з пачатку расейскага ўварваньня ва Украіну.

Улады паведамілі аб траіх загінулых і больш за 10 параненых, пажары пасьля трапленьня бесьпілётнікаў або падзеньня абломкаў узьніклі ў некалькіх месцах, у тым ліку на тэрыторыі міжнароднага аэрапорта Шарамецьцева.