Сябры, запрашаем да праслухоўвання новага выпуску праграмы „Хрысціянства і беларуская літаратура“! …
Аўтар перадачы, айцец Андрэй Крот, працягвае тонка і прафесійна даследаваць рэлігійныя матывы ў творчасці вядомага пісьменніка Міхася Лынькова.
У 29-й частцы мы паглыбляемся ў семантыку Імя Божага на старонках літаратурных твораў. Разам з аўтарам мы разбяром, як звыклыя ў побыце прымаўкі кшталту „крый Божа“, „дай Божа“ або „Бог не пакрыўдзіў“ ператвараюцца ў вуснах герояў у шчырую малітву, іранічнае апраўданне ці нават схаваны праклён.
Гэта сапраўднае даследаванне, якое дапамагае па-новаму са здзіўленнем зірнуць на айчынную класіку.
А напрыканцы эфіру вас чакаюць шчырыя і цёплыя віншаванні з надыходзячым святам Уваскрасення Хрыстовага!
#ВатыканскаеРадыё #VaticanNews #БеларускаяРэдакцыяVaticanNews #БеларускаяРэдакцыяВатыканскагаРадыё #Евангелле #духоўнасць #разважанні #КаталіцкіКасцёл #МіхасьЛынькоў #літаратура #вера