115 гадоў таму, 11 сакавіка 1911 году, нарадзіўся беларускі грэка-каталіцкі сьвятар Леў Гарошка, які пасьля стварэньня экзархату Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі стаў віцэ-экзархам.
Высьвячаны 17 кастрычніка 1937 году малады грэка-каталіцкі сьвятар пачаў сваё служэньне на Заходнім Палесьсі ў Пінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі — у парафіях ва Ўгрынічах, Гарадной (Столінскі р-н), Стоўбцах, Збуражы (Маларыцкі р-н). Перасьледаваўся за сваю душпастырскую і нацыянальна-асьветніцкую дзейнасьць польскімі ўладамі, пастаянна знаходзіўся пад наглядам паліцыі.
Апынуўшыся пасьля вайны на эміграцыі, айцец Леў Гарошка стаў духоўным айцом для беларусаў на чужыне і прадстаўніком Беларусі ў Рыме, дапамагаў многім беларусам, займаўся публіцыстычнай і выдавецкай дзейнасьцю.
У 1970-1977 гадах сьвятар кіраваў беларускай рэдакцыяй Ватыканскага радыё. Ён падрыхтаваў цыклы праграм, прысьвечаных хрысьціянскім асьпектам беларускай літаратуры, гісторыі хрысьціянства ў Беларусі, славутым беларускім рэлігійным дзеячам, сьведчаньням вялікіх асобаў — навукоўцаў, астраномаў, кампазітараў — пра існаванне Бога.
https://catholic.by/3/news/18911-ajtsets-le-garoshka-tytan-belaruskaj-emigratsyi
Айцец Леў Гарошка — тытан беларускай эміграцыі
Сын беларускіх сялян, дзякуючы якому Апостальская Сталіца прызнала Беларусь як асобную нацыю са сваімі патрэбамі і памкненнямі.