Наблiжаецца Дзень Волі – гэта свята нашай годнасці, памяці і надзеі!Нават далёка ад дому мы збіраем…

Наблiжаецца Дзень Волі – гэта свята нашай годнасці, памяці і надзеі!

Нават далёка ад дому мы збіраемся разам, каб паказаць, што беларусы ёсць, беларусы разам і Беларусь будзе вольнай.

Запрашаем далучыцца да святкавання 25 сакавіка ў Вільні!

Праграма дня:

  Аўтапрабег са сцягамі.
Раніцай беларусы праедуць па горадзе з нацыянальнымі сцягамі.

Калі вы жадаеце ўдзельнічаць, 
рэгіструйцеся ў таблічцы

Ушанаванне памяці герояў.
Сустрэнемся на могілках Расу, каб узгадаць тых, хто аддаў жыццё за свабоду Беларусі.

Мітынг на Лукiшскай плошчы.
Асноўная сустрэча беларусаў у Вільні. Прагучаць словы падтрымкі i салідарнасці.

Шэсце да амбасады Беларусі.
Пройдзем па горадзе разам і адчуем наша адзiнства.

Варта святла.
Запалім знічы ў памяць загiнулых герояў і з верай у будучыню Беларусі каля беларускай амбасады на Mindaugo g. 13.

Урачыстае набажэнства да Дня Волі па-беларуску ў Парафіі Дабравешчання на Bokšto g. 4. Пачатак у 20.00.

Завяршыцца Дзень Волі канцэртам гурта “Дай Дарогу!” ў Pub Alaus Namai, Goštauto 8. Пачатак у 20:30.
Квіткі набыць можна тут

Гэты дзень важны, каб:

• адчуваць адзінства беларусаў у свеце
• падтрымліваць адзін аднаго
• захоўваць нашу гісторыю і годнасць
• нагадваць, што Беларусь жыве і змагаецца.

Прыходзьце з сябрамі, сем’ямі і сцягамі. Далучайцеся. Гэта наш дзень!

Жыве Беларусь!