Бог у літаратуры: рэлігійныя матывы ў творчасці Міхася ЛыньковаУ новым выпуску праграмы „Хрысціянст…

Бог у літаратуры: рэлігійныя матывы ў творчасці Міхася Лынькова

У новым выпуску праграмы „Хрысціянства і беларуская літаратура“ айцец Андрэй Крот працягвае аналізаваць, як у творах пісьменніка Міхася Лынькова праяўляецца духоўная спадчына нашага народа.

Нават нягледзячы на атэістычны кантэкст савецкай эпохі, героі Лынькова ў моманты радасці, роспачы ці здзіўлення часта звяртаюцца да Бога. Ад простых сялян да дэзерціраў і перакладчыкаў — вокліч „Божа мой“ становіцца натуральнай часткай іх жывой мовы, сведчачы пра тое, наколькі глыбока хрысціянства ўкаранілася ў нашу культуру.

Разам з айцом Андрэем зазірнем у глыбіню апавяданняў „Журавель мой, журавель…“, „Кларнет“, „Сіняе галіфэ“ і іншых, каб адшукаць гэтыя схаваныя духоўныя сэнсы.

Запрашаем да праслухоўвання!

#ВатыканскаеРадыё #VaticanNews #БеларускаяРэдакцыяVaticanNews #БеларускаяРэдакцыяВатыканскагаРадыё #МіхасьЛынькоў #Літаратура #Духоўнасць #Хрысціянства #БеларускаяЛітаратура