СОН ЯЗЭПА1. Язэп сядзеў на неба глядзеўЎздыхаў пытанні задаваў:Хіба што мне адказ прыйдзе ў сне?Пайд…

СОН ЯЗЭПА

1. Язэп сядзеў на неба глядзеў
Ўздыхаў пытанні задаваў:
Хіба што мне адказ прыйдзе ў сне?
Пайду ўжо спаць хвіліначак праз пяць.

Так ён сядзеў i разважаў
І сам сабе Язэп тады сказаў.

2. Чаго сяджу на неба гляджу?
Чаго пытанні задаю?
Хіба што мне адказ прыйдзе ў сне.
Пайду ўжо спаць хвіліначак праз пяць.

Так ён сядзеў і разважаў
Тады з нябёс яму анёл сказаў.

3. Чаго сядзіш на неба глядзіш?
Чаму Язэпе ты ня спіш?
Хіба табе адказ прыйдзе ў сне.
Ідзі ўжо спаць хачу табе сказаць

І ён заснуў і моцна спаў,
І Бог яго пашкадаваў
І ён заснуў і моцна спаў,
І Бог яму адказ у сне паслаў.

Словы Сяргей Раюнец
Музыка Максім Іўкін
Выконвае Арцём Сітнікаў