Адкуль сума ў 20 000 на месяц рэтрыта на Канарскіх астравах для былых палітвязынак? Адказвае Наталля…
17.03.2026Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

Адкуль сума ў 20 000 на месяц рэтрыта на Канарскіх астравах для былых палітвязынак?
Адказвае Наталля Калегава:
«Давайце раскажу, з чаго наогул складаецца сума, якую я ўказала. Кошт вілы на сённяшні дзень — 5000 еўра ў месяц, адсюль 250 на чалавека. Кошт авіяквіткоў, на жаль, вырас, мы пачыналі іх купляць па 130 еўра, па розных абставінах мы не маглі ўсім адначасова набыць, цяпер яны дасягаюць 350–400 еўра.
Далей наступныя выдаткі — як мінімум, 10 еўра на ежу на чалавека ў дзень, адпаведна, 200–300 еўра на чалавека. Атрымліваецца, каля 7 з лішнім тысяч сыдзе толькі на прадукты харчавання. Гэта не пра кафэ і рэстараны, мы будзем купляць прадукты, а дзяўчаты будуць гатаваць самі.
Потым ідзе арэнда машын — 1800 еўра, як вядома, на тым жа Тэнэрыфе «немагчыма жыць без машыны, там усюды трэба перамяшчацца на ёй. Мы бяром тры недарагія машыны на ўсю групу. Калі раптам спатрэбяцца машыны для ўсіх дваццаці чалавек адначасова, то там прасцей на адзін дзень арандаваць яшчэ аўтамабіль. Чаму некалькі — у нас не будзе нейкай агульнай праграмы, кшталту, усе едуць на пляж або ўсе абавязкова едуць на вулкан. Людзі маюць права жыць у сваім, камфортным для кожнага, рэжыме.
400 еўра прыкладна сыдзе на паліва, у кошт таксама закладзеныя дзве недарагія экскурсіі, адна — 12 еўра на чалавека, другая — 44 еўра. Таксама там будзе псіхолаг, у іх там будзе ёга. І важна, што гэта не проста адпачынак, гэта і рэабілітацыя. Псіхолаг ужо абмяркоўвае важныя для дзяўчат тэмы. Зразумела, гэта бясплатна, спецыялісты едуць як валанцёры.
Атрымліваецца, віла — гэта самае недарагое ў гэтым рэтрыце. Білеты і харчаванне складаюць галоўныя выдаткі. Але першая паездка — пілотны, скажам так, праект. Пасля яе стане ясна, якія дакладна выдаткі могуць быць. Але, думаю, 1000 еўра на чалавека з білетамі выйдзе. На мой погляд, гэта прымальная цана для месяца на востраве. Дзе можна адпачыць у рэжыме «ўсё ўключана» за тысячу ў месяц? Тым больш, калі мы гаворым пра людзей, якія і цяпер не ў раскошы дакладна знаходзяцца, людзей пасля турмаў і ў эміграцыі, а тут — віла, ёсць ежа і дах над галавой, ёсць камфорт, ёсць світанкі і заходы ля акіяна».
Калі вы таксама хочаце падтрымаць гэтую ідэю, вы можаце зрабіць гэта даступнымі спосабамі:
PayPal: [email protected]
Paysera:
VŠĮ Dapamoga LT
LT263500010016529238
SWIFT: EVIULT2VXXX
Bank: Paysera LT, UAB
Pilaitės pr. 16, Vilnius
LT-04352, Lithuania
Іншыя спосабы пераводу данатаў — на сайце