Брашура для друку «ВЯЛІКІ ПАКАЯННЫ КАНОН СЬВЯТОГА АНДРЭЯ КРЫЦКАГА» ў 4-х частках на павячэрніцы ў 1-…
Вялікі пакаянны канон – адзін з найвыдатнейшых твораў сьв. Андрэя Крыцкага, які належыць да вялікапосных багаслужбаў. Ён складаецца з 250 трапароў або вершаў, у якіх выкладаецца ўся гісторыя Старога і Новага Запаветаў, даюцца маральныя настаўленьні вернікам. Ірмасы песьняў у іх сучасным выглядзе пазьней далучыў да Канону сьв. Ян з Дамаску, а трапары ў гонар Марыі Ягіпецкай і сьв. Андрэя Крыцкага таксама пазьней
напісаныя сьвятымі братамі Тодарам і Язэпам Студытамі.
У час Вялікага посту Канон сьв. Андрэя Крыцкага сьпяваецца двойчы. Вернікі могуць рабіць гэта і самыя, без сьвятара. На 1-ым тыдні Вялікага посту ён сьпяваецца падчас павячэрніцы, з панядзелку па чацьвер, будучы падзелены на чатыры часткі. Менавіта гэты варыянт Вялікага пакаяннага канону зьмешчаны ў гэтым выданьні.