Працавала з КДБ празь іншага беларуса і ўжо служыла ў Мінабароны Ўкраіны. Новыя дэталі ў справе Іны …

Працавала з КДБ празь іншага беларуса і ўжо служыла ў Мінабароны Ўкраіны. Новыя дэталі ў справе Іны Кардаш: https://smarturl.click/vdDDw

На момант затрыманьня Іна Кардаш працавала ў Каардынацыйным штабе ў пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны.

Яна «сыстэмна зьбірала службовую інфармацыю» — фатаграфавала дакумэнты і запісвала размовы іншых супрацоўнікаў штабу, запісы якіх потым перадавала ў Беларусь.