Сустрэча Госпада нашага Ісуса ХрыстаЛк. 2, 22-40Сённяшняе Евангелле расказвае гісторыю пра сустрэчу …
Лк. 2, 22-40
Сённяшняе Евангелле расказвае гісторыю пра сустрэчу Ісуса ў святыні. Святыня была, практычна ў літаральным сэнсе, месцам прабывання Госпада. У ёй боскасць і чалавечнасць сустракаліся ў абдымках, і чалавечы род зноў «падключаўся» да Бога.
Але грахі народа, паводле прарока Езэкіэля, прымусілі славу Госпада пакінуць святыню. Таму адным з найглыбейшых памкненняў народа Ізраіля было аднаўленне святыні як месца належнага праслаўлення, каб слава Госпада магла вярнуцца. Калі Язэп і Марыя прыносяць Немаўля Ісуса ў святыню, мы павінны разумець, што прароцтва Езэкіэля спаўняецца. Слава Божая вяртаецца ў сваё любімае месца. І гэта менавіта тое, што бачыць Сямён.
Стары прарок — гэта сімвал старажытнага Ізраіля, які чувае і чакае на прыйсце Месіі. Сямён ведаў усе старажытныя прароцтвы; ён увасабляў чаканне народа, і Дух Святы аб’явіў яму, што ён не памрэ, пакуль не ўбачыць свайго Збаўцу.
Bishop Robert Barron