16 студзеня – Ушанаванне пачэсных кайданаў святога Апостала ПятраУ царкоўным каляндары візантыйскай …
У царкоўным каляндары візантыйскай традыцыі 16 студзеня святкуецца “Пакланенне пачэсным кайданам святога Апостала Пятра” (царкоўнаслав.: Поклонение честным веригам святого Апостола Петра). Пачэсныя кайданы Апостала Пятра захоўваюцца і ўшаноўваюцца у храме у san Pietro in vincoli ў Рыме.
Гэтае свята асабліва блізкае грэка-каталіцкім вернікам Беларусі. У мінулым яно напамінала ўніятам, што за Еднасць з Рымскім Пасадам Апостала Пятра часто прыхадзіла плоціць кайданамі. Што і мела месца ў час пераследу ўніятаў у царскай Расеі ды ў Савецкім Саюзе.
У багаслужэннях спяваецца адмысловы трапар:
ТРАПАР (тон 2)
Як некалі Ты, усядобры Божа, пачуў гарачыя малітвы Царквы за святога апостала Твайго Пятра і вывеў яго з вязніцы, так і цяпер прымі гэтыя пакорныя нашыя малітвы за слугыў Тваіх, якія нявінна мучацца ў зняволенні, захавай іх ад усякога благога і хутка пашлі ім вызваленне, адзіны Чалавекалюбча.