Гісторыя працоўнага Франца з апавядання „Капля малака“ паказвае нам вельмі асабістае, хоць і супярэчлівае ўспрыманне веры.
Айцец Андрэй Крот працягвае аналізаваць творчасць Міхася Лынькова, звяртаючы ўвагу на тое, як галоўны герой звяртаецца да Бога ў хвіліны роспачы, радасці і гневу.
Для Франца імя Божае — гэта і малітоўны ўсклік, і спосаб выказаць крыўду на лёс. Аўтар праграмы заўважае цікавую дэталь: рэлігійнасць старога рабочага далёкая ад сапраўднага хрысціянскага спакою. Для яго Бог хутчэй суровы валадар, які пасылае выпрабаванні, чым міласэрны Айцец.
Разважаем разам над тым, як савецкая літаратура адлюстроўвала духоўныя пошукі простага чалавека.
Слухайце чарговы выпуск перадачы „Хрысціянства і беларуская літаратура“!
#ВатыканскаеРадыё #VaticanNews #духоўнасць #разважанні #МіхасьЛынькоў #АндрэйКрот #беларускаялітаратура