У Астравецкім раёне прыбралі крыж у гонар 150-годзьдзя паўстаньня Каліноўскагаhttps://smarturl.click…
15.11.2025Вольны Захад інфа

У Астравецкім раёне прыбралі крыж у гонар 150-годзьдзя паўстаньня Каліноўскага
https://smarturl.click/y68pL
У вёсцы Слабодка Астравецкага раёна, што на пад’езьдзе да памежнага пункта «Катлоўка — Лаварышкі» на беларуска-літоўскай мяжы, прыбралі помнік у гонар паўстанцаў 1863 году, паведаміў Telegram-канал «Спадчына».
Крыж з шэрага каменю ў выглядзе гіганцкага мяча, загнанага вастрыём у зямлю, у гонар 150-годзьдзя паўстаньня Каліноўскага ўсталявалі ў 2013 годзе.
На крыжы выгравіраваны паўстанцкі пароль «Каго любіш?» на лацініцы і кірыліцы. Наверсе крыжа, на дзяржальне мяча, — выява «Пагоні».
Крыж паставілі як памятны знак усяму паўстаньню — трагічнай, але вельмі яркай падзеі .А меч — гэта стары сымбаль, які мае два прачытаньні. Калі ён узьняты — гэта кліч да барацьбы, дзеяньня. Калі ж ён уторкнуты ў зямлю — гэта сымбаль таго, што бітва скончаная, засталося падлічыць страты, пахаваць памерлых і памятаць пра іх.
Аўтар ідэі — краязнаўца Алесь Юркойць, фундатар — Мікіта Забуга, скульптар — Ігар Засімовіч.