Леў XIV скіраваў ліст кардыналу Клаўдыё Гуджэроцьці, прэфэкту Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэрква…

Леў XIV скіраваў ліст кардыналу Клаўдыё Гуджэроцьці, прэфэкту Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў, якога прызначыў сваім легатам на сьвяткаваньні 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі. Урачыстасьці адбудуцца 25-26 кастрычніка 2025 году ў Пінску і Берасьці.

Папа Рымскі папрасіў кардынала Клаўдыё Гуджэроцьці перадаць ягонае бласлаўленьне біскупам, духавенству, кансэкраваным асобам, сьвецкім вернікам і ўсім, хто будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстасьцях. Леў XIV таксама пажадаў, каб яго добразычлівыя словы былі скіраваны да прадстаўнікоў грамадзянскіх уладаў і ўсіх, хто рупліва ставіцца да паняцьця рэлігійнай свабоды, нагадаўшы, што яна зьяўляецца прынцыпам сапраўднага міру і дабра чалавечай асобы.

https://www.vaticannews.va/be/papa/news/2025-10/papa-kardynalu-gudzheroci-pinskaya-dyyaceziya-dala-bagaty-plyon.html

Юбілей Пінскай дыяцэзіі: ліст Папы да кардынала Гуджэроці – Vatican News

Леў XIV скіраваў ліст кардыналу Клаўдыё Гуджэроці, прэфекту Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў, якога прызначыў сваім легатам на святкаванні …