
Сёння, 18 кастрычніка
Св. Евангеліста Лукі
Святы Лука – апостал з сямідзесяці, аўтар аднаго з чатырох Евангелляў і Дзеяў святых апосталаў. Быў лекарам і, магчыма, суднавым доктарам. Традыцыя сведчыць, што апостал паходзіў з адукаванага грэчаскага асяроддзя.
Быў спадарожнікам св. Апостала Паўла і прыняў удзел у яго другім місіянерскім падарожжы, і з таго часу яны былі амаль неразлучныя. Пасля мучаніцкай смерці апостала Паўла ў Рыме Лука з прапаведдзю прайшоў Ахайю, Лівію, Егіпет і Фіваіду. У горадзе Фівы прыняў мучаніцкую смерць ва ўзросце 84 гадоў.
Евангеліст Лука ў праваслаўнай і каталіцкай традыцыях лічыцца першым іканапісцам і святым апекуном лекараў і жывапісцаў.
Мошчы святога Лукі спачываюць у базіліцы Святой Юстыны ў Падуі (Італія).