НАША ВЕРА. ДУХОЎНАЯ ЛІТАРАТУРА. СПАДЧЫНА СКАРЫНЫ. 10 верасня 1517 г.Вышла кніга “Іоў” (“Книга светог…
ДУХОЎНАЯ ЛІТАРАТУРА.
СПАДЧЫНА СКАРЫНЫ.
10 верасня 1517 г.
Вышла кніга “Іоў” (“Книга светого Иова починается еже словеть Иовъ”).
Гэта другое вядомае пражскае выданне Францыска Скарыны.
Адкрываецца тытульным лістом з гравюрай, назвай кнігі і вершамі. Змешчана прадмова Францыска Скарыны “Предъсловие в книгу Иовъ”:
“У гэтай кнізе адкрыў нам Бог вялікія тайны праз святога Іова. Найперш, чаму Гасподзь Бог на добрых і праведных напускае беды і немачы, а злым і несправядлівым дае шчасце і здароўе; таксама і пра беднае і гаротнае жыццё чалавечае на гэтым свеце, і пра канец добрых і злых; яшчэ пра тых, хто крыўдзіць бедных, што такім пашле Бог у адплату…”
Выданне вядома ў 2 варыянтах. Мастацкая аздоба – 2 аднолькавыя гравюры “Бічаванне Іова”, змешчана віньетка з ранейшага “Псалтыра”.
Першае ўзгадванне пра кнігу “Іоў” адносіцца да 1783 г..
Усяго вядома 12 экземпляраў “Іова”, з іх толькі 5 поўных.