+++++ПАХВАЛА СВЯТОМУ ЯЗАФАТУ+++++ 1 Край наш беларуск…

+++++ПАХВАЛА СВЯТОМУ ЯЗАФАТУ+++++ 1 Край наш беларускі славіцца святымі
Найслаўнейшае з іх Язафата імя
Што за еднасць царквы ворагам забіты
Сёння за нас грэшных узносіць малітвы

Ты жыццё ахвяраваў за Царкву і Хрыста
Ойча Язафаце, за нас памаліся

2 Сэрца сваё Богу як дзіця аддаў ты
У малітве прагнуў толькі Божай праўды
Наш Айцец нябесны ўбачыў твае цноты
Стацца праўды сведкам цябе выбраў Госпад

Ты жыццё ахвяраваў за Царкву і Хрыста
Ойча Язафаце, за нас памаліся

3 Словам палымяным ад Духа Святога
Навяртаў ты грэшных да адзінства з Богам
Постам і малітвай суцішаў разлады
За тое між людзі душахватам званы

Ты жыццё ахвяраваў за Царкву і Хрыста
Ойча Язафаце, за нас памаліся

4 Язафаце мудры, пастыру руплівы
Божае насенне ў глебе ўрадлівай
Шчыраю малітвай, працаю стараннай
Адкрыў у Жыравіцах кляштар базылянаў

Ты жыццё ахвяраваў за Царкву і Хрыста
Ойча Язафаце, за нас памаліся

5 Язафаце добры, за Хрыстову паству
Стаў ахвярай чыстай ты як добры пастыр
Сёння на нябёсах разам са святымі
Узгадай прад Богам Беларусі імя

Ты жыццё ахвяраваў за Царкву і Хрыста
Ойча Язафаце, за нас памаліся

6 Язафаце верны, з верай цябе просім,
Праз цябе малітву Госпаду узносім
Каб нам сёння стацца сведкамі адзінства
Дзеля славы Божай, дзеля славы Хрыста

Ты жыццё ахвяраваў за Царкву і Хрыста
Ойча Язафаце, за нас памаліся
Ты жыццё ахвяраваў за Царкву і Хрыста =Тэкст Сяргей Раюнец