Падтрымка НАУ праз платфому Buy Me a CoffeeНягледзячы на моцны ціск і пастаянныя перашкоды, мы не сп…
Нягледзячы на моцны ціск і пастаянныя перашкоды, мы не спыняем сваю барацьбу з рэжымам. Нашая мэта — не толькі супрацьстаяць прапагандзе, але і адкрываць свету праўду пра ролю Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны.
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне стварыла дакументальны фільм «Беларусь у цісках вайны» на падставе аналітычнага даклада НАУ «Сістэмная падрыхтоўка рэжыму Лукашэнкі да магчымага ўдзелу ў вайне на баку Расіі і рэкамендацыі па прадухіленні гэтага сцэнару».
Тры серыі нашага фільма вы можаце паглядзець на YouTube-канале Паўла Латушкі:
1-я — «Уваходжанне ў арбіту Крамля: Мілітарызацыя і інтэграцыя».
2-я — «Трансфармацыя грамадства: Падрыхтоўка да вайны на ўсіх узроўнях».
3-я — «Кошт маўчання: Прадухіленне катастрофы».
Гэта тры серыі, якія дапамагаюць зразумець, што рэжым яшчэ ніколі так не быў гатовы да вайны, як сёння.
Мы верым, што праўда — гэта сіла і каб працягваць расследаванні і паказваць іх вынікі, нам патрэбная ваша падтрымка: глядзіце ўсе тры серыі фільма, дзяліцеся імі з сябрамі і знаёмымі, калі гэта бяспечна, а таксама падтрымайце нашу працу праз платформу Buy Me a Coffee або іншымі зручнымі спосабамі.