14 верасня Свята Узвышэння пачэснага і жыватворчага Крыжа Гасподняга Крыж — сімвал нашай веры, цана…

14 верасня
Свята Узвышэння пачэснага і жыватворчага Крыжа Гасподняга

Крыж — сімвал нашай веры, цана, заплочаная Хрыстом за адкупленне чалавецтва, знак Яго Мукаў і перамогі над пеклам і смерцю – сімвал Уваскрасення.

Свята ўстаноўлена ў памяць аб здабыцці Крыжа Гасподняга, якое адбылося, паводле царкоўнай традыцыі, у 326 г. паблізу Ерусаліма на месцы Распяцця Ісуса Хрыста — Галгофе, а з VII стагоддзя з гэтым днём сталі звязваць успамін пра вяртанне Жыватворчага Крыжа з Персіі грэчаскім імператарам Іракліем (629).