1. У бліжэйшы час на волю выйдзе вялікая група людзей (200-300 чалавек), якая была асуджана за падзе…

1. У бліжэйшы час на волю выйдзе вялікая група людзей (200-300 чалавек), якая была асуджана за падзеі 2020 года. Да канца года выйдуць амаль усе. Сам артыкул будзе дэкрыміналізаваны.

2. Прэзідэнт Злучаных штатаў Амерыкі Дональд Трамп у бліжэйшы час наведае беларускую сталіцу. Гэта будзе пераломныя падзея.

Людзі выходзяць на волю, і гэта вельмі добрая навіна для іх блізкіх і родных.

Але сфармаваць будзь-якую палітычную плынь ці выкарастаць сімвалічны капітал з гэтага ўжо не атрымаецца. Як бы цынічна гэта не гучала, але палітычны кантэкст 2020-га года ўжо цалкам нерэлевантны для грамадства. Гэта можна добра пабачыць на прыкладзе Сяргея Ціахноўскага.

Беларуская дзяржава і грамадства ўвайшлі ў новы вектар развіцця, фармуючы новую сацыяльную дамову (нагадвае перыяд 2015-2017 гг). Праявы гэтай новай дамовы можна ўжо добра было фізічна пабачыць у першыя два тыдні верасня: больш за 25 тысяч удзельнікаў Мінскага полумарафону 7 верасня, а таксама вялікі шматтысячны натоўп учора на дзень Мінска. Можна для параўнання ўзгадаць, як гэтыя падзеі выглядалі 2-3 гады таму.

У грамадства фарміруецца запыт на новыя трэнды і новых лідараў меркавання, і палітвязні тут, нажаль, вельмі далёка па-за цэнтрам увагі. Ім спачуваюць, але рацыяналізм і сумныя высновы з падзеяў 20-га года не пакідаюць магчымасцяў бачыць іх у грамадскім авангардзе.

Новая сацыяльная дамова фармуецца на маўклівым разуменні поўнага пройгрышу ўсіх грамадскіх колаў ад пратэстных падзей пацігадовай даўніны: крэатыўны клас апынуўся ў эміграцыі, актывісты і грамадзянская супольнасць – у турме, пасіўныя назіральнікі – на вуліцы без працы, дзяржаўныя эліты – у моцнай залежнасці ад Масквы. Паўтараць гэты сцэнарый больш ніхто не хоча.

Актыўныя кантакты з адміністрацыяй ЗША – гэта вялікая магчымасць выйсці на новы нейтральны трэк, збаланасаваўшы знешнепалітычны ўплыў на сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны і застрахаваўшы ад пагроз скарачэння суверэнітэта на доўгі перыяд.

У гэтай стабільнай канструкцыі так ці інакш знойдзецца месца для фарміравання грамадзянскай супольнасці і пэўнай палітычнай разнастайнасці. Наяўнасць амбасады ЗША ў Мінску будзе стрымаючым фактарам для ўладаў у працэсах камунікацыі з грамадствам, вялікая частка якога гістарычна абумоўлена так і не зможа жыць у фармаце аднапартыйнасці.”
Ал.Ап