
29 жніўня 
 Свята Адсячэння галавы святога Яна Хрысціцеля
 Ян Хрысціцель – апошні з прарокаў, якія жылі да Хрыста, і Яго папярэднік. Ісус называў яго «большым, чым прарок», «найвялікшым з народжаных жанчынамі» і параўноўваў яго з Іллёй.
 Пасля асуджэння беззаконняў правіцеля Юдэі Ірада Антыпы ён быў арыштаваны, а затым абезгалоўлены.
 Ян Хрысціцель шануецца не толькі ва ўсім хрысціянскім свеце, але і паслядоўнікамі ісламу. Храмы ў яго імя ёсць у любой краіне свету, яго імя (у перакладзе са старажытнагабрэйскай мовы азначае «Бог міласэрны») стала адным з самых распаўсюджаных імёнаў у свеце. Сваім святым апекуном яго лічаць многія гарады і краіны, а таксама манахі.