НОВЫ БІСКУП У КАТАЛІЦКАЙ ЕПАРХІІ ВІЗАНТЫЙСКАГА АБРАДУ НА СІЦЫЛІІ. =У суботу, 30 жніўня 2025 г. Яго С…

НОВЫ БІСКУП У КАТАЛІЦКАЙ ЕПАРХІІ ВІЗАНТЫЙСКАГА АБРАДУ НА СІЦЫЛІІ. =У суботу, 30 жніўня 2025 г. Яго Святасць Папа Леў прызначыў прэзбітара Рафаіла Дэ Анджэліс, з кліру епархіі Лунгра, біскупам каталіцкай італа-албанскай епархіі візантыйскага абраду П’яна-дэльі-Альбанезі (Piana degli Albanesi) на Сіцыліі.
=Папас Рафаіл Дэ Анджэліс нарадзіўся ў Кастравілары (правінцыя Козенца) у 1979 годзе. Ён скончыў дзяржаўную класічную сярэднюю школу ў 1998 годзе.
Быў прыняты ў Папскую Грэцкую Калегію св. Атанасія ў Рыме, дзе завяршыў філасофскія і тэалагічныя студыі ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце, атрымаўшы ступень доктара маральнай тэалогіі ў 2015 годзе. Ён быў пасвечаны ў прэзбітара ў 2006 годзе.