Зьвяртаючыся да шматлікіх пілігрымаў, архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у сваім казаньні адзначыў, што тут, у санктуарыюме Маці Божай у Гудагаі, праз Марыю мы дакранаемся да крыніцы Божай ласкі, каб выратавацца з пандэміі грахоўнага каранавірусу, які пануе ў сучасным сьвеце. Грамадзтва перажывае сёньня глыбокі крызіс веры, які перадусім праяўляецца ў крызісе сям’і як падмурку грамадзтва. Сумленьне чалавека становіцца нячулым на маральныя справы. Многія жывуць так, як быццам Бог не існуе. Замест Яго яны пакланяюцца фальшывым багам грошай, улады і пажадлівасьці. Самае галоўнае — добра паесьці, паспаць і мець доступ да інтэрнэту. Каб Бог мог весьці нас шляхам збаўленьня, каб вывесьці з гэтага крызісу, мы павінны як Марыя, апякунка сем’яў, сказаць сваё «так» з мэтай дазволіць Богу дзейнічаць у нашых сэрцах – сказаў Уладыка Тадэвуш.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ