ДУХОЎНАЯ КУЛЬТУРА ў БЕЛАРУСІ #1. Свята Зыходу Святога Духа (Свята Тройцы) – 8 чэрвеня 2025 года ст…

ДУХОЎНАЯ КУЛЬТУРА ў БЕЛАРУСІ #1. Свята Зыходу Святога Духа (Свята Тройцы) – 8 чэрвеня 2025 года стала нагодай, каб на працягу месяца чэрвеня 2025 звярнуць асаблівую ўвагу на сучасную беларускую духоўную культуру. ===У аўторак 17 чэрвеня 2025 г. у грэка-каталіцкім душпастырскім Цэнтры Праведнага Язэпа ў Мінску адбылася міні-прэзентацыя твора «Vagant» літаратара Каміля Вольскага, які таксама з’яўляецца грэка-католікам і наведвае наш храм.

Твор «Vagant» распавядае пра малую Радзіму аўтара — Гомель. У ім паказваецца горад пачатку XIX ст., калі ён быў прыватным уладаннем у межах Расійскай імперыі. Базарная плошча, гандляры, гараджане, новаасвечаны касцёл, таямнічы музыка і грозны князь.. Каго яшчэ чакаць у гэтым творы ?