Чаму ж гэтага Духа, Якім выліта любоў Божая ў сэрцы нашыя, Госпад дабраволіў дараваць пасля Уваскрасення? Што абазначыў гэтым? Госпад не даброты ўсяго свету абяцаў нам, калі сказаў: «Хто прагне, ідзі да Мяне і пі. Хто верыць у Мяне, у таго… з чэрава пацякуць рэкі вады жывой» (Ян. 7, 37-38). Ён абяцаў жыццё вечнае, дзе няма месца ніякай боязі, ніякай збянтэжанасці, адкуль не знікнем, дзе не памром, дзе не аплакваюць нябожчыкаў і не чакаюць спадкаемцаў. Вось што абяцаў Ён тым, хто любіць, палымнее любоўю Святога Духа, а таму і меў ласку дараваць Духа толькі пасля Свайго ўслаўлення: каб мы выявілі ў сваім целе жыццё, якога цяпер не маем, а чакаем ва Уваскрасенні.
Св. Аўгусцін
Малюнак: Гюстаў Дарэ «Зыход Святога Духа»