Сёння дзень нараджэння нашага былога палітвязня, жыхара Замка, Антона Маслыка, які з трыма дзецьмі і…

Сёння дзень нараджэння нашага былога палітвязня, жыхара Замка, Антона Маслыка, які з трыма дзецьмі і жонкай — таксама палітзняволенай — Кацярынай Еўдакімавай перайшоў мяжу, каб выратавацца. А яшчэ чацвёртай «пасажыркай» аказалася цудоўная дачка, якая перасякла мяжу ў жываце ў мамы.

Жадаем бацьку сямейства новых творчых поспехаў, верым, што пачуем яшчэ шмат новых твораў, паспрабуем выдатныя гатункі піва! Жадаем здароўя, сяброўства і кахання ў сям’і, а таксама адданых таварышаў.

І, вядома, верым у ягоны поспех у светлай, чыстай, незалежнай і дэмакратычнай Беларусі!