Папа ўзначаліў урачыстасць у памяць румынскага епіскапа ХосуКасцёл добра ведае, што значыць пераслед…

Папа ўзначаліў урачыстасць у памяць румынскага епіскапа Хосу

Касцёл добра ведае, што значыць пераслед, таму ён адчувае сумленны абавязак будаваць грамадства, заснаванае на павазе да чалавечай годнасці, – сказаў Леў XIV падчас урачыстага акта ў памяць благаслаўлёнага Юліу Хосу.

2 чэрвеня 2025 года ў Сікстынскай капэле адбыўся памятны акт, прысвечаны благаслаўлёнаму Юліу Хосу (1885-1970), епіскапу румынскай Грэка-Каталіцкай Царквы, які падвергся пераследу з боку камуністычнага рэжыму.