Сёння ў перадачы Хрысціянства і літаратура айцец Андрэй Крот працягвае гаворку пра рэлігійныя матыв…

Сёння ў перадачы Хрысціянства і літаратура айцец Андрэй Крот працягвае гаворку пра рэлігійныя матывы ў артыкулах і рэцэнзіях Адама Бабарэкі на творчасць Язэпа Пушчы.

Паводле літаратурнага крытыка, Пушча пакланяецца не Богу, а жыццю. Бабарэка бачыць у апісанні паэтам прыроды нешта незвычайнае. Яна нібыта здзяйсняе нейкія абрады, падобныя да народнага святкавання царкоўных святаў.

Іншым прадметам рэлігійнай пашаны для Язэпа Пушчы, як лічыць Бабарэка, з’яўляецца Беларусь, якая ў вершах паэта паказана ў вобразе ўкрыжаванага Хрыста. Любоў паэта да Беларусі крытык называе новай верай, самога ж Язэпа Пушчу – яе апосталам.

Пра ўсё гэта – у новым выпуску!