Сёння раскажам пра UNESCO Cities of Literature і адну з актуальных рэзідэнцый для пісьменнікаў/-ц і…

Сёння раскажам пра UNESCO Cities of Literature і адну з актуальных рэзідэнцый для пісьменнікаў/-ц і перакладчыкаў/-ц!

UNESCO Cities of Literature — гэта сусветная сетка гарадоў, якія актыўна падтрымліваюць літаратуру, пісьменнікаў/-ц і перакладчыкаў/-ц. Гэтыя гарады развіваюць кніжную культуру праз рэзідэнцыі, фестывалі, гранты і адукацыйныя праграмы.

На сайце можна знайсці цікавы вам горад у любой з 39 краін-удзельніц сеткі і даведацца пра яго літаратурныя ініцыятывы і прапановы.

А вось актуальная рэзідэнцыя ў межах сеткі:

Tartu UNESCO City of Literature 2025 — #рэзідэнцыя ў Тарту, #Эстонія

Для каго: #пісьменнікі/-цы з мінімум адной апублікаванай кнігай, сцэнарам або #перакладчыкі/-цы, якія працуюць з эстонскай мовай (мінімум адзін пераклад). Валоданне ангельскай Upper Intermediate або вышэй. Інтарэс да эстонскай літаратуры і культуры.
Калі: красавік – травень 2025.

Прапануецца:
– 2-месячнае пражыванне ў кватэры-музеі Карла Рыстыківі
– Стыпендыя 600 EUR у месяц
– Кампэнсацыя дарожных выдаткаў да 350 EUR
– Удзел у літаратурным жыцці Тарту і Tartu International Literary Festival Prima Vista (5-11 траўня 2025).
– Падтрымка і арганізацыя сустрэч з мясцовымі літаратарамі/-камі.

Ддл: 20 лютага
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor + @sekktor_chat
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook

#літаратура