
28 верасьня 2024 году ў былой рэзідэнцыі Сапегаў у Ружане з асьвячэньня адноўленай капліцы сьв. Казімера на мясцовых могілках распачнецца ўрачыстае сьвяткаваньне 100-годдзя з часу заснаваньня Пінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі. Плануецца, што ва ўрачыстасьцях возьмуць удзел і беларускія грэка-католікі.
Падчас сьв. Імшы адбудзецца ўнясеньне ў капліцу і асьвячэньне абраза з рэліквіямі сьвятога Казімера. Гэты абраз створаны вядомым мастаком-ювелірам з Берасьця Мікалаем Кузьмічом, які аднавіў крыж сьв. Еўфрасіньні Полацкай. Затым абраз і рэліквіі сьвятога Казімера будуць ва ўрачыстай працэсіі перанесеныя праз Ружанскі замак у парафіяльны касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы.
Касьцюмаваная гістарычная рэканструкцыя пакажа падзеі сярэдзіны XVII стагоддзя, калі падчас вайны падканцлер ВКЛ Казімер Леў Сапега як найвялікшую каштоўнасьць даставіў з Вільні ў Ружану мошчы сьвятога каралевіча Казімера разам з казной Вялікага Княства Літоўскага. На тэрыторыі Ружанскага замку ўрачыста перанесеныя ікона і рэліквіі сьвятога Казімера будуць прынятыя каталіцкімі скаўтамі з рук духавенства і ўстаноўленыя на часовым алтары для пакланеньня вернікаў.
Наўпроставую трансьляцыю з асьвячэньня капліцы і абраза сьв. Казімера і пра іншыя цікавыя падзеі ў касьцёле Найсьвяцейшай Тройцы і Ружанскім замку Сапегаў падчас царкоўнага фэсту ў Ружанах можна глядзець з 10.50 гадз. па спасылцы:
https://youtu.be/_vcssMIyHRU
Прямая трансляция. Пинской Епархии 100 лет.
Приглашаем вас на прямую трансляцию празднования 100-летия Пинской епархии, которое пройдёт в Ружанах!
Дата: 28 сентября
Время трансляции: 10:50-17:30
Место: YouTube-канал PAX.TV
Вы станете свидетелями:
-Освящения часовни и иконы Св. Казимира.
– Прибытия…